УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт наведала дэлегацыя Упраўлення адукацыі правінцыі Ганьсу

12 снежня 2018 года пры садзейнічанні ДАРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэт наведала дэлегацыя Упраўлення адукацыі правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У складзе дэлегацыі – Прэзідэнт Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі Цай Веньхао, Прэзідэнт Універсітэта кітайскай медыцыны Ганьсу Лі Цынціян, Віцэ-прэзідэнт Ланьчжоускага гарадскога ўніверсітэта Цзянь Цюсі, Віцэ-сакратар партыйнага камітэта Універсітэта Хэсі Ван Бін і перакладчык Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі Ван Юй. У ходзе візіту дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю БарДУ, яго матэрыяльна-тэхнічнай базай, наведала навучальныя лабараторыі ў корпусе па вул. Паркавай, 62.

Вызначаны канкрэтныя напрамкі для ўзаемадзеяння БарДУ з універсітэтамі Кітая ў кірунку навуковых распрацовак, адукацыйных праграм.

14.12.2018