УНИВЕРСIТЭТ

Пераможца ў намінацыі «Чытач месяца»

Віншаванні і падарунак ад бібліятэкі атрымала студэнтка славянскіх і германскіх моў Кавальчук Яна – пераможца ў намінацыі «Чытач месяца» конкурсу «Чытач года». Адказнае стаўленне да вучобы ў Яны з'яўляецца матывацыяй для штодзённага наведвання бібліятэкі. Дзяўчына на першым курсе для сябе расставіла прыярытэты. Для таго каб стаць добрым спецыялістам у будучыні, трэба атрымаць цвёрдыя веды ў сучаснасці. Яна заўсёды выкарыстоўвае дадатковую літаратуру, імкнецца знайсці ў кнізе нешта цікавае і новае для асваення сваёй будучай прафесіі – настаўніка беларускай і англійскай мовы. У лістападзе Яна – бясспрэчны лідар конкурсу.

У гэтым месяцы ў топ-пяцёрку ўвайшлі: студэнткі факультэта славянскіх і германскіх моў Кабанчук Вольга, Курач Аляксандра, Жураўлёва Лізавета і студэнткі факультэта педагогікі і псіхалогіі Грабенька Таццяна, Залесава Клаўдзія.

Паважаныя студэнты, далучайцеся і захапіцеся конкурсам «Чытач года»! Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Сёлета арганізатары конкурсу захоўваюць інтрыгу прыза для пераможцы конкурсу «Чытач года-2019». 

10.12.2018