УНИВЕРСIТЭТ

Студэнтка БарДУ Н.Шчэбет прыняла ўдзел у Днях моладзі Рэспублікі Беларусь у Азербайджане

Маладзёжная дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у Днях моладзі Рэспублікі Беларусь у Азербайджане. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляла студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі, старшыня студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22, Надзея Шчэбет.

Знаходжанне беларускай дэлегацыі пачалося з наведвання Ацешгяха – Храма вечнага агню на Апшэронскім паўвостраве, што ў 30 км ад цэнтра Баку, які ўяўляе сабой архітэктурны музейны комплекс пад адкрытым небам, і экскурсіі ў Нацыянальны музей гісторыі Азербайджана.

У ходзе знаходжання ў Азербаджане моладзевая дэлегацыя азнаёмілася з выдатнымі мясцінамі Нахічэванскай народнай рэспублікі, прыняла ўдзел у святочных канцэртах з удзелам дзвюх краін. У цэнтры моладзі правялі майстар-класы «Народнае рамяство». Студэнты БДПУ, БарДУ, ВДУ і супрацоўнікі РЦЭіК прадэманстравалі майстэрства па саломапляценні, разьбе па дрэве, ткацтву паясоў, вырабе лялек-мотанак і інш. Надзея Шчэбет праводзіла майстар-клас па вырабе «лялькі-мотанкі». Кожны жадаючы змог зрабіць сабе памятны сувенір і атрымаць флаер і буклет аб нашым універсітэце.

Дэлегацыя Беларусі наведала таксама Алею ганаровага пахавання і Алею шахідаў, цэнтр Гейдара Аліева – футурыстычна архітэктурны шэдэўр, адзін з новых сімвалаў азербайджанскай сталіцы. У гэты ж дзень адбылася сустрэча ў Міністэрстве моладзі і спорту Азербайджанскай Рэспублікі з намеснікам міністра моладзі і спорту І.В. Бабаевым «Перспектывы развіцця і супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Беларуссю ў сферы моладзевай палітыкі».

03.12.2018