УНИВЕРСIТЭТ

Адміністрацыя БарДУ і прадстаўнікі АГІМам сустрэліся з замежнымі навучэнцамі

27 лістапада 2018 года адбылася чарговая сустрэча адміністрацыі ўніверсітэта ў асобе прарэктара па выхаваўчай рабоце П.І. Папко, начальніка аддзела выхаваўчай работы з моладдзю І.С. Булыгі і начальніка аддзела міжнароднай і інавацыйнай дзейнасці І.Э. Гусейнавай з замежнымі навучэнцамі БарДУ.

Мерапрыемства наведаў намеснік начальніка Аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС Баранавіцкага гарвыканкама, маёр міліцыі А.Я. Юрчык.

А.Я.Юрчык распавёў студэнтам з ліку грамадзян Туркменістана, Расіі, Кітая, Сірыі, Украіны і Камеруна аб асноўных аспектах міграцыйнага заканадаўства і мерах адказнасці за яго парушэнне ў частцы захавання правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама агучыў пытанні, звязаныя з бяспекай замежных студэнтаў, праявамі нацыянальнай дыскрымінацыі, ліквідацыяй прычын і ўмоў, што садзейнічаюць гэтаму .

Падчас сустрэчы прадстаўнікі адміністрацыі павіншавалі студэнтаў-замежнікаў, якія атрымалі перамогу ў розных намінацыях універсітэцкіх конкурсаў.

30.11.2018