УНИВЕРСIТЭТ

Міжрэгіянальны этап рэспубліканскага праекта-конкурса «100 ідэй для Беларусi» адбыўся на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

На дадзеным этапе ў праекце ўдзельнічалі прадстаўнікі шасці рэгіёнаў Брэсцкай вобласці: Баранавічы, Баранавіцкі раён, гарады Ляхавічы, Івацэвічы, Ганцавічы і Бяроза. Было прадстаўлена больш за 20 праектаў у 8 розных намінацыях.

Экспертнай камісіі не проста далося вызначэнне пераможцаў, якія прайшлі на абласны этап. Наперадзе пераможцаў рэгіянальнага этапу чакае абласны этап, а гэта значыць, што прыйдзецца яшчэ больш працаваць над сваімі праектамі.

У ліку пераможцаў рэгіянальнага этапа:

  • студэнт ФПП Міхаіл Альшэўскі з праектам «Мабільнае прыкладанне “Barsu”» ў намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі»;
  • студэнт ФСГМ Аляксей Дыкман з праектам «Інтэлектуальна-творчае аб’яднанне “Студэнцкая майстэрня інавацый”» у намінацыі «Сацыяльная сфера»;
  • студэнты ФСГМ Карына Кобрын, Аляксей Дыкман з праектам «Прафарыентацыя версія 2.0» у намінацыі «Сацыяльная сфера»;
  • студэнтка ФСГМ Дар’я Паўлоўская з праектам «Цэнтр арганізацыі вольнага часу “ForRest”» у намінацыі «Сацыяльная сфера».

Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху на абласным этапе! 

26.11.2018