УНИВЕРСIТЭТ

Навучальны трэнінг па падрыхтоўцы валанцёраў-інструктараў ў сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі адбыўся 22 лістапада ў БарДУ

Навучанне прайшлі валанцёры атрада «Крылы надзеі» (кіраўнік - педагог сацыяльны С.М.Атоўка) і ПА ГА «БТЧК» БарДУ. Са студэнтамі працавала галоўны спецыяліст Брэсцкай абласной арганізацыі БТЧК Аксана Трушкова.

У працэсе трэнінгу валанцёры засвоілі і паспрабавалі прымяніць на практыцы асноўныя этапы пабудовы інфармацыйнай сесіі, умовы эфектыўнасці трэнінгу і неабходныя кампетэнцыі інструктараў. Пасля насычанага дня ўсе ўдзельнікі атрымалі пасведчанні, якія дазваляюць праводзіць навучальныя мерапрыемствы для аднагодкаў па прынцыпе «роўны роўнаму».

23.11.2018