УНИВЕРСIТЭТ

259 студэнтам БарДУ загадам рэктара ўніверсітэта № 728-с ад 05.11.2018 года аб’яўлена падзяка рэктара ўніверсітэта

У Міжнародны дзень студэнта студэнтам БарДУ аб’яўлена падзяка за актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта, дасягненні ў асноўных відах дзейнасці і ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу ўніверсітэта.

41 студэнт, які дасягнуў найбольш істотных вынікаў, атрымаў падзяку на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання з удзелам рэктара ўніверсітэта, прафесара В.І. Качуркі.

Словы віншаванняў гучалі ў гэты дзень ад адміністрацыі і супрацоўнікаў універсітэта для студэнтаў, якія, у сваю чаргу, дзякавалі ўніверсітэту за прадстаўленую магчымасць вучыцца, развівацца і самарэалізоўвацца.

Арганізатары ўрачыстага ўшанавання студэнтаў: аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, аддзел культуры і творчасці і бібліятэка БарДУ.

20.11.2018