УНИВЕРСIТЭТ

Візіт рэктара ўніверсітэта ў г.Ашхабад для ўдзелу ў Міжнароднай выставе і канферэнцыі

13-14 лістапада 2018 года рэктар універсітэта, прафесар Качурка Васіль Іванавіч наведаў Туркменістан, г. Ашхабад, дзе прыняў удзел з дакладам у працы Міжнароднай выставы і навуковай канферэнцыі «Адукацыя і спорт у эпоху шчасця і магутнасці», удзельнікамі якой былі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Туркменістана , рэктары і іншыя прадстаўнікі устаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый Туркменістана, Германіі, Арменіі, Беларусі, Узбекістана, Славакіі, Румыніі, Вялікабрытаніі, Украіны, Казахстана, Афганістана, Пакістана, Кітая, Манголіі, Азербайджана, Турцыі, Йемена, Карэі, Індыі, Польшчы, Японіі, Таджыкістана, Расіі, Латвіі, Кыргызстана, Ірландыі, Грэцыі, Італіі, Грузіі, Малдовы.

Падчас свайго візіту ў Туркменістан В.І. Качурка наведаў Туркменскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Махтумкулі, Ашхабадскі Алімпійскі комплекс і Гандлёва-прамысловую палату Туркменістана, Нацыянальны інстытут спорту і турызму Туркменістана, Туркменскі дзяржаўны інстытут эканомікі і развіцця, Туркменскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя С.А. Ніязава, дзе правёў перамовы аб магчымых кірунках узаемадзеяння з БарДУ ў галіне адукацыі і навукі; прыняў удзел у сустрэчы з выпускнікамі БарДУ з ліку грамадзян Туркменістана з мэтай правядзення прафарыентацыйнай працы, а ў ходзе выставачных мерапрыемстваў пры непасрэдным кантакце правёў прафарыентацыйную работу сярод патэнцыйных абітурыентаў і іх бацькоў.

Дасягнуты шэраг дамоўленасцей, якія будуць спрыяць пашырэнню міжнародных сувязей універсітэта, развіццю міжнародных адукацыйных і навуковых кантактаў універсітэта.

20.11.2018