УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча са старшынёй грамадскага аб’яднання «Клуб дзелавых жанчын» Л.М.Істомавай адбылася на факультэце педагогікі і псіхалогіі

Гандаль людзьмі — гэта глабальная праблема, якая закранае жыццё мільёнаў людзей практычна ў любой краіне свету і пазбаўляе іх чалавечай годнасці, парушае правы чалавека. З’яўляючыся адным з самых ганебных злачынстваў у свеце, гандаль людзьмі ўводзіць у зман, ператварае ў ахвяр жанчын і мужчын і штодня прымушае іх быць аб’ектам эксплуатацыі. Хоць самай вядомай формай гандлю людзьмі з’яўляецца сэксуальная эксплуатацыя, усё большая колькасць мужчын становяцца таксама аб’ектам гандлю для мэт прымусовай працы.

Грамадскае аб’яднанне «Клуб дзелавых жанчын» рэалізуе праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне ў Рэспубліцы Беларусь нацыянальнага механізму перанакіравання пацярпелых ад гандлю людзьмі». У рамках гэтага праекта адбылася інфармацыйная гутарка для студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі. Л.М. Iстомава, старшыня грамадскага аб’яднання «Клуб дзелавых жанчын», паведаміла аб правілах бяспечнага выезду за мяжу і знаходжання там, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт.

29.10.2018