УНИВЕРСIТЭТ

Экскурсія па месцах, якія натхнялі да творчасці А.Міцкевіча

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БарДУ арганізавала экскурсійную паездку для актывістаў па зямлі, якая натхняла Адама Міцкевіча.

У ходзе экскурсійнай паездкі студэнты наведалі музей-сядзібу Адама Міцкевіча ў в. Завоссе, а таксама дом-музей паэта ў Навагрудку. Асаблівыя ўражанні студэнты атрымалі ад пейзажаў Замкавай гары, на схілах якой размяшчаецца Навагрудскі замак, унікальны помнік абарончай архітэктуры эпохі сярэднявечча.

Невялікая вёска Завоссе назаўжды ўвайшла ў гісторыю сусветнай культуры як месца, дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч. У фальварку Завоссе прайшлі першыя гады жыцця Адама Міцкевіча. Праз некаторы час творчы геній створыць цудоўныя балады, вершы і паэмы, навеяныя народнымі песнямі і паданнямі, напоўненыя мілымі вобразамі роднага краю.

Падводзячы вынікі экскурсіі, студэнты адзначылі, што набылі шмат новых ведаў і змаглі на свае вочы ўбачыць тыя месцы, што натхнялі паэта.

09.10.2018