УНИВЕРСIТЭТ

Экскурсія замежных слухачоў з Кітая і Турцыі ў Нясвіжскі і Мірскі замкі

25 ліпеня 2018 года для слухачоў летняй школы і курсаў рускай мовы з Кітая і Турцыі арганізавана экскурсія ў велічныя Мірскі і Нясвіжскі замкі.

Шпацыр па палацава-паркавых комплексах, прагляд размешчаных у музеях экспазіцый зрабілі на замежных слухачоў незгладжальнае ўражанне.

Шматлікія замкавыя пераходы, лесвіцы і скляпенні пагрузілі замежнікаў у эпоху сярэднявечча. Экскурсанты прывезлі з сабой добры настрой і масу незабыўных эмоцый.

26.07.2018