УНИВЕРСIТЭТ

Візіт Універсітэта ў Беластоку (Польшча) у БарДУ

14 сакавіка 2018 года ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве БарДУ наведала дэлегацыя Ўніверсітэта ў Беластоку (УўБ, Рэспубліка Польшча): падчас сустрэчы вызначаны новыя напрамкі ўзаемадзеяння паміж БарДУ і УўБ, абмеркаваны пытанні рэалізацыі праграмы Erasmus +, а таксама аспекты ўзаемадзеяння ў рамках дагавора Сеткі ўніверсітэтаў памежжа. Дэлегацыя УўБ прадставіла першы выпуск зборніка матэрыялаў артыкулаў Сеткі ўніверсітэтаў памежжа пад рэдакцыяй Упаўнаважанага Рэктара УўБ па пытаннях супрацоўніцтва з універсітэтамі Усходняй Еўропы, доктара навук Яраслава Мацвеюка.

15.03.2018