УНИВЕРСIТЭТ

Выстаўка «Кітай вачыма беларускай моладзі»

20 снежня 2018 года ва ўніверсітэце арганізавана выстава творчых работ студэнтаў і навучэнцаў школы «Кітай вачыма беларускай моладзі».

Выстава была арганізавана прарэктарам па навуковай рабоце У.У. Клімуком, выкладчыкам кітайскай мовы Нін Цзюньцзе, дырэктарам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Д.С. Лундышавым.

На выставе было прадстаўлена больш за 50 экспанатаў па напрамках: малюнак, традыцыйная адзенне, прадметы хатняга ўжытку, каліграфія, арыгамі.

Выстава функцыянавала па этапах:

  • агляд экспанатаў;
  • выступленне-прэзентацыя студэнтаў, якія наведалі летнюю і зімовую школы кітайскай мовы ў г. Далянь ў 2018-м годзе;
  • кітайскія скорагаворкі;
  • кітайскія песні;
  • кітайскія гульні.

Экспанаты гэтай выставы перададзены аўтарамі для напаўнення Цэнтра вывучэння кітайскай мовы і культуры і стварэння атмасферы кітайскай культуры.

Лепшыя работы будуць прадстаўлены на рэспубліканскай выставе творчых работ моладзі.

Дзякуй ўдзельнікам за працу!

Выстава - гэта інструмент прэзентацыі прамежкавых вынікаў працы Цэнтра і фарміравання іміджу Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

08.01.2019