УНИВЕРСIТЭТ

Праект навукоўцаў БарДУ - фіналіст Рэспубліканскага конкурсу інавацыйнаых праектаў!

У 2018 годзе быў аб'яўлены конкурс інавацыйных праектаў, арганізаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Беларускім інавацыйным фондам.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было падрыхтаваць бізнес-план інавацыйнага рашэння, пашпарт, праект-заяўку.

На разгляд камісіі экспертаў была прадастаўлена 151 заяўка.

У фінал прайшлі толькі лепшыя праекты, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках завочнага тура (20 праектаў).

Упершыню фіналістам выступаў і праект навукоўцаў нашага ўніверсітэта - У.У. Клімука, А.Г. Толкача, Я.Г. Шаповіча, А.В. Шаха «Распрацоўка інфармацыйна-метадычнага забеспячэння прагназавання ўстойлівага развіцця рэгіёнаў (перыферыйных тэрыторый)».

Віншуем пераможцаў і жадаем укаранення вынікаў праекта ў практыку рэальнага сектара Рэспублікі Беларусь!

28.12.2018