УНИВЕРСIТЭТ

Дзень студэнта на інжынерным факультэце

У Міжнародны дзень студэнта 89 студэнтам інжынернага факультэта загадам рэктара ўніверсітэта № 728-с ад 05. 11.2018 года аб'яўлена падзяка за актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта, дасягненні ў асноўных відах дзейнасці і ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу ўніверсітэта.

Студэнцкім саветам інжынернага факультэта 15.11.2018 быў арганізаваны віншавальны канцэрт. На мерапрыемстве прысутнічалі выкладчыкі і адміністрацыя факультэта.

Праграма канцэрта была разнастайная: прадстаўлены творчыя нумары таленавітых студэнтаў факультэта, праводзіліся конкурсы са студэнтамі, за якія яны атрымалі салодкія прызы.

Завяршальным этапам мерапрыемства стала віншавальнае слова і ўручэнне падзяк дэканам інжынернага факультэта А.І. Нарановіч.

22.11.2018