УНИВЕРСIТЭТ

Кастрычнік багаты на святы

Па традыцыі пошта прафсаюза супрацоўнікаў БарДУ ў кастрычніку багатая падзякамі за правядзенне святаў - Дня пажылога чалавека, Дня настаўніка, Дня маці.

У пачатку кастрычніка ў БарДУ па запрашэнні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» і кіраўніка лабараторыі музыкі Аўдзей Алены Мікалаеўны адбыўся канцэрт народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды.

У праграме пад назвай «Усё, што было ...» прагучалі творы з рэпертуару Клаўдзіі Шульжэнка і Ізабелы Юр'евай, кожнае з якіх - сапраўдны міні-спектакль, падначалены толькі тонкай спявачцы і праўдзівай акторцы. А старадаўнія рамансы і папулярныя танга 30-х гадоў мінулага стагоддзя зрабілі гэты канцэрт унікальным і непаўторным!

У сярэдзіне кастрычніка пярвічная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» арганізавала наведванне супрацоўнікамі ўніверсітэта музычнай камедыі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы «Жаніх на дваіх» па матывах п'есы Марка Крапіўніцкага «У дурнях засталіся» ў пастаноўцы Заслужанага дзеяча мастацтваў, мастацкага кіраўніка БАТД Аляксандра Козака. Камедыя «Жаніх на дваіх» - феерычнае дзеянне, поўнае кур'ёзных сітуацый, песень і заліхвацкіх танцаў! Зала рагатала, пляскала і адстуквала абцасамі ў такт песень заліхвацкай славянскай душы, якая на ўсю моц вытанцоўвала на сцэне.

Для ветэранаў была арганізавана экскурсія ў Лаўрышаўскі Свята-Елісееўскі мужчынскі манастыр з наведваннем в. Літоўка і крыніцы жывой і мёртвай вады.

Супрацоўнікі ўніверсітэта, ветэраны ад душы дзякуюць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» за арганізацыю святочных мерапрыемстваў.

30.10.2018