УНИВЕРСIТЭТ

Метадычны семінар «Эксперт метадычнай камісіі: абавязкі і функцыі»

2 лістапада на інжынерным факультэце адбыўся метадычны семінар «Эксперт метадычнай камісіі: абавязкі і функцыі». Арганізатар семінара – Г.М. Ракаўцы, старшыня метадычнай камісіі інжынернага факультэта, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты метадычных камісій ад кафедраў, загадчыкі кафедрамі, выкладчыкі, якія плануюць і ажыццяўляюць падрыхтоўку вучэбных праграм.

На семінары абмяркоўваліся пытанні абавязкаў эксперта, быў апісаны алгарытм правядзення экспертызы, разгледжаны прызначэнне і тыпы вучэбных праграм БарДУ, тэрміны распрацовак і дзеяння вучэбных праграм, зыходныя дакументы, якімі кіруюцца пры распрацоўцы вучэбных праграм па вучэбных дысцыплінах.

Акцэнт быў зроблены на парадку разгляду і зацвярджэння вучэбных праграм у БарДУ, а таксама патрабаваннях да структуры, зместу і афармлення вучэбных праграм.

09.11.2018