УНИВЕРСIТЭТ

Каманда ўніверсітэта прыняла ўдзел у адкрытым Кубку Беларусі па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын

У вагавай катэгорыі да 60 кг студэнт 1-га курса інжынернага факультэта групы Ас-11 Андрэй Стасюк у барацьбе на левую руку заваяваў 2-е месца, саступіўшы ва ўпартай барацьбе бронзаваму прызёру чэмпіянату Еўропы Іллі Паклонскаму.

У барацьбе на правую руку Андрэй узяў рэванш і атрымаў упэўненую перамогу.

У вагавай катэгорыі 85 кг высокі ўзровень прадэманстраваў студэнт 5-га курса інжынернага факультэта Іван Каленка, які заняў два 3-х месцы.

05.11.2018