Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
У займальнае касмічнае падарожжа, напоўненае неверагоднымі эмоцыямі, энергіяй маладосці і крэатывам, ператварыўся ў гэтым годзе фінальны гала-канцэрт юбілейнага фестывалю-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў першага курса, які праходзіў пад дэвізам «Узлятай на крылах таленту!».
Толькі самыя яркія нумары былі прадстаўлены ў конкурсных намінацыях «Вакальная і інструментальная творчасць», «Тэатральная творчасць», «Тэатр моды», «Харэаграфія», «Літаратурная творчасць», «Канферанс». Першакурснікі стараліся заваяваць сэрцы гледачоў і здзівіць сваім выступленнем справядлівае і кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі выпускнікі ўніверсітэта розных гадоў, пераможцы праекта-конкурсу «Таленты БарДУ» Іван Кулеш, Дар'я Мазур, Юлія Лайша, Анастасія Мацкевіч і старшыня журы, прарэктар па выхаваўчай рабоце П.І. Папко.
Па-за конкурснай праграмай з 15-годдзем фестываль «Таленты БарДУ» павіншавалі навучэнцы Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і крэатыў-каманды факультэтаў універсітэта.
Прыемным і хвалюючым момантам мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання, падчас якой былі вызначаны ўладальнікі звання «Лаўрэат фестывалю-конкурсу» і шчаслівы ўладальнік прыза сімпатый канкурсантаў «Дастойны сапернік». Таксама фіналістаў чакалі спецыяльныя прызы ад аўтара ўніверсітэцкага праекта, начальніка аддзела культуры і творчасці Г.У. Грэзе, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў А.В. Яцкевіч, сакратара ПА ГА «БРСМ» БарДУ К.М. Яўцюшына і партнёраў фестывалю: кампаніі шведскай касметыкі «Oriflame», кандытарскай «Dolce Vita», мастацкай майстэрні «Рамейка», «Піца Італьяна», крамы «Red камп’ютэр-сэрвіс», кінатэатра «Зорка».
У фінальнай частцы гала-канцэрта вырашылася і галоўная інтрыга фестывалю. Рэктар універсітэта В.І. Качурка ўручыў кубак Гран-пры самаму таленавітаму ўдзельніку конкурснай праграмы. Па рашэнні журы ім стаў Дзмітрый Еўстраценка, які бліскуча выканаў на раялі папулярную кампазіцыю з серыяла «Гульня прастолаў».
Юбілейнае свята студэнцкай творчасці, падрыхтаванае рэжысёрска-пастановачнай групай аддзела культуры і творчасці, адбылося! Віншуем усіх фіналістаў і пераможцаў XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! і чакаем новых сустрэч на ўніверсітэцкай сцэне!
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ