УНИВЕРСIТЭТ

Інжынерны факультэт наведаў прадстаўнік СЗАТ «БелДжы»

4 кастрычніка 2018 г. прадстаўнік СЗАТ «БЕЛДЖЫ» начальнік вытворчага аддзела Дзынь Ган (Кітай) і перакладчыца Марыя Мішкінь правялі для студэнтаў 4, 5 курсаў і выкладчыкаў інжынернага факультэта лекцыю па тэме «Укараненне сістэмы 5S на прадпрыемствах». Сістэма 5S — гэта інструментальная методыка беражлівай вытворчасці, накіраваная на арганізацыю эфектыўнай працоўнай прасторы.Сістэма забяспечвае рост выніковасці ў такіх кірунках, як прадукцыйнасць, бяспека і якасць.

Лекцыя прайшла на высокім узроўні, студэнты праявілі зацікаўленасць як па пытаннях функцыянавання сістемы 5S, так і ў цэлым па арганізацыі вытворчасці на СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Гасцей азнаёмілі са структурай універсітэта, а таксама з лабараторыямі факультэта.

09.10.2018