УНИВЕРСIТЭТ

«Віват, першакурснік-2018! Віват, БарДУ!»

1 верасня 2018 года ў сценах Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося свята «Віват, першакурснік-2018! Віват, БарДУ!»

У фае ўніверсітэта былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, якія дазволілі адразу  акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця. Свята працягнулася ў канцэртна-актавай зале, дзе новае пакаленне першакурснікаў пераўтварылася ў студэнтаў. Тэатралізаваная мініяцюра «Паляўнічыя за інтэлектам», у выкананні акцёраў народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт», выклікала хвалю апладысментаў і мора ўсмешак, а завяршылася прыняццем Клятвы студэнта БарДУ. З дапамогай «квантавага тэлепартатара а-ля вайбер-2018». Клятву прымаў у першакурснікаў сам Францыск Скарына.

Традыцыйна, 14-е пакаленне першакурснікаў віншаваў рэктар Барду Качурка Васіль Іванавіч. Гонар атрымаць сімвалічны Студэнцкі білет і Заліковую кніжку выпала студэнтам, якія набралі найвышэйшыя балы  пры паступленні на факультэты ўніверсітэта (Нісеўры Эліне, Калядзе Юліі, Сыцінай Ірыне і Кірэю Івану).

Свята працягнулася канцэртнай праграмай, падрыхтаванай удзельнікамі мастацкіх калектываў АКіТ БарДУ.

Завяршыўся Дзень ведаў святочнай дыскатэкай для студэнтаў, падрыхтаванай і арганізаванай крэатыў-камандамі аддзела культуры і творчасці БарДУ сумесна з арганізацыяй БРСМ горада Баранавічы. 

05.09.2018