УНИВЕРСIТЭТ

Мастацкія калектывы БарДУ прымуць удзел у гала-канцэрце пераможцаў рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі-2018»!

25-26 мая ў Магілёве – маладзёжнай сталіцы Беларусі 2018 года – адбудзецца рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні».

Праграма свята прадугледжвае работу інтэрактыўных пляцовак і прафарыентацыйных майстэрняў устаноў вышэйшай адукацыі, правядзенне акцыі «Студэнты – дзецям!», маладзёжны флэшмоб, наведванне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2018» і цырымонію ўзнагароджання пераможцаў.

Для ўдзелу ў фінальным гала-канцэрце рэспубліканскага фестывалю запрошаны студэнты творчых калектываў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: народнага тэатра моды «Світа», народнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнай студыі эстраднай песні «Талент», студыі мастацкага чытання «Дзеяслоў».

Паспяховага выступлення на рэспубліканскай сцэне і новых творчых узнагарод мастацкім калектывам БарДУ!

25.05.2018