УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем студэнтаў спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» з перамогай у Міжнароднай алімпіядзе студэнтаў па асновах псіхалогіі і педагогікі

Студэнты 2–4-га курсаў спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымалі перамогу ў VII Міжнароднай алімпіядзе студэнтаў па асновах псіхалогіі і педагогікі «Я і свет», якая праходзіла на базе ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» 15 мая 2018 года.

Каманда студэнтаў «Суверэнны Я» ў складзе Міхеевай Ганны (група ПП-41), Падчашынскай Анастасіі (група ПП-41), Шаўко Таццяны (група ПП-41), Голаса Міхаіла (група ПП-21), Жаркова Аляксея (група ПП- 21), Кіцуна Уладзіслава (група ПП-21), Філіповіч Дыяны (група ПП-21) заняла 3-е месца сярод 10 каманд-удзельніц універсітэтаў Беларусі і Расіі.

Навуковы кіраўнік каманды – Т.Я. Яцэнка, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры псіхалогіі. У падрыхтоўцы каманды да практычнага тура алімпіяды прыняла ўдзел выкладчык кафедры псіхалогіі К.Д. Быкоўская.

Акрамя таго, за высокія паказчыкі каманда студэнтаў «Суверэнны Я» адзначана журы алімпіяды наступнымі дыпломамі:

  • дыплом 2-й ступені ў практычным туры (прэзентацыя камандай «Суверэнны Я» аўтарскага відэафільма аб псіхолага-педагагічным суправаджэнні пазанавучальнай дзейнасці студэнтаў з рознымі тыпалагічнымі характарыстыкамі асобы, створаны на аснове эмпірычных даследаванняў удзельнікаў каманды);
  • дыплом 3-й ступені ў крэатыўным туры (стварэнне аўтарскага фота каманды, якое адлюстроўвае псіхалагічныя механізмы ўзаемадзеяння моладзі і свету, з навукова-метадалагічным абгрунтаваннем ідэі);
  • дыплом 3-й ступені ў намінацыі «Інтэрнэт-згуртаванасць»;
  • дыплом у намінацыі «Сістэмны падыход»;
  • дыплом Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі ў намінацыі «Сацыяльны погляд».

Члены каманды «Суверэнны Я» ўдастоены імянных дыпломаў, якія адлюстроўваюць унікальны важкі ўклад кожнага студэнта ў дасягненне высокіх паказчыкаў на алімпіядзе: Міхеева Ганна - дыплом у намінацыі «Глыбіня бачання сябе ў прафесіі», Падчашынская Анастасія - дыплом у намінацыі «Эрудыцыя і крэатыўнасць», Шаўко Таццяна - дыплом у намінацыі «Арыгінальнасць рашэння», Голас Міхаіл - дыплом у намінацыі «Псіхалагічны артыстызм», Жаркоў Аляксей - дыплом у намінацыі «Арыгінальная навуковая ідэя», Кіцун Уладзіслаў - дыплом у намінацыі «Навуковая ініцыятыва», Філіповіч Дыяна - дыплом у намінацыі «Крэатыўнасць прадстаўлення».

Дэканам факультэта педагогікі і псіхалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта В.А. Байзеравым аб'яўлена падзяка навуковаму кіраўніку Т.Я. Яцэнка за падрыхтоўку каманды.

25.05.2018