Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
15 мая 2018 года Студэнцкім навуковым таварыствам БарДУ быў арганізаваны Дзень вынаходстваў. Варта адзначыць, што дадзенай падзеі папярэднічаў падрыхтоўчы этап, які адбыўся 10 мая ў атрыуме першага корпуса ўніверсітэта па вул. Паркавай, 62. На падрыхтоўчым этапе запрошаныя з дапамогай групы СНТ БарДУ ў сацыяльным сеціве «УКантакце» студэнты ўзялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні, дзе яны ў індывідуальным парадку выявілі логіку і нестандартнасць мыслення, невербальны і вербальны інтэлект, а таксама веды пра вядомыя навуковыя вынаходствы. Па выніках праходжання этапаў інтэлектуальнай гульні былі вызначаны пераможцы, якія атрымал 2 квіткі ў кіно і салодкія прызы. Студэнтам была абвешчана рэклама асноўнага этапу Дня вынаходстваў.
Асноўнаму этапу Дня вынаходстваў таксама папярэднічала віктарына пра сучасныя вынаходствы, якую правялі на вялікім перапынку члены валанцёрскага атрада СНД актыву факультэта педагогікі і псіхалогіі. Гэта дазволіла прыцягнуць да ўдзелу ў імпрэзе яшчэ больш студэнтаў, зацікаўленых у папаўненні ведаў.
На імпрэзе студэнтаў віталі Марыя Кюры і Нікола Тэсла – выявы менавіта гэтых значных для навукі вынаходнікаў былі абраны і раскрыты вядоўцамі імпрэзы, Філіповіч Дыянай і Шушкевічам Іллём. У рамках уступнай часткі студэнты азнаёміліся з прэзентацыяй інфармацыі пра беларускіх вынаходнікаў. Пасля каманды студэнтаў ад інжынернага факультэта, факультэта славянскіх і германскіх моў, а таксама педагогікі і псіхалогіі прыступілі да першага этапу – стварэнне макета вынаходства для сучаснага студэнта. Заданне дадзенага этапу было агучана ў відэа, дзе адлюстроўвалася апытанне студэнтаў БарДУ («У якім вынаходстве вы як студэнт маеце патрэбу?»). Макеты вынаходстваў ацэньваліся журы – У.У. Клімук (прарэктар па навуковай рабоце БарДУ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт), В.У. Ляон (адказны за працу СНТ на факультэце славянскіх і германскіх моў, кандыдат філалагічных навук), Ю.Я. Горбач (адказны за навуковую працу на інжынерным факультэце), Н.Ф. Захарчэня (адказны за навуковую працу на факультэце педагогікі і псіхалогіі), С.В. Кандрацюк (выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій). На другім этапе каманды атрымалі заданне распрацаваць мадэль вынаходства для рашэння чатырох глабальных праблем чалавецтва (матэрыялы для мадэляў былі пададзены арганізатарамі). У перапынку паміж этапамі гледачы і ўдзельнікі імпрэзы змаглі прааналізаваць хімічны вопыт ад кандыдата біялагічных навук К.У.Земаглядчука, а таксама праслухаць вершы пра навуку ад студэнта спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» Жаркова Аляксея.
Па выніках Дня вынаходстваў каманда інжынернага факультэта была адзначана дыпломам першай ступені. З упэўненасцю можна сказаць, што дэвіз дадзенай імпрэзы – «Ствары сваё вынаходства, каб пакінуць след!» – быў ажыццёўлены.
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ