УНИВЕРСIТЭТ

Старшы выкладчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці інжынернага факультэта Сотнік Л.Л. прыняў удзел у Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі ў Магілёве

Старшы выкладчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці інжынернага факультэта Сотнік Леанід Леанідавіч прыняў удзел у Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «МАТЭРЫЯЛЫ, АБСТАЛЯВАННЕ І РЭСУРСАЗБЕРАГАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», якая праходзіла ў г. Магілёве на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» 26-27 красавіка 2018 г.

На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні распрацоўкі і мадэрнізацыі сучаснага абсталявання, прымянення розных матэрыялаў, тэхналогій іх ўмацавання, а таксама рэсурса- і энергазберажэння.
У рамках мерапрыемства старшы выкладчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці выступіў з дакладам на тэму «Распрацоўка канструкцыі і абгрунтаванне выбару рацыянальных параметраў вібравалковага здрабняльніка».

Па выніках канферэнцыі Сотнік Л.Л. атрымаў грамату за лепшы даклад.

04.05.2018