УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем выкладчыкаў кафедры псіхалогіі і студэнтаў спецыяльнасці «Практычная псіхалогія»з перамогай у Міжнародным конкурсе навуковых работ «Scientific ideas-2018»!

У сакавіку 2018 года выкладчыкі кафедры псіхалогіі і студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ «Scientific ideas-2018», арганізаваным Фондам падтрымкі сацыяльных ініцыятыў і духоўных каштоўнасцяў «СацРас» (г. Растоў-на-Доне, Расійская Федэрацыя) сумесна з Баранавіцкім дзяржаўным універсітэтам.

Па выніках конкурсу дыпломам першай ступені ўзнагароджана выкладчык кафедры Н.У. Бельская-Карней за навуковую працу «Праблемнае поле навуковых псіхалагічных даследаванняў сучаснай сям'і».

Дыпломам першай ступені адзначана навуковая праца студэнта 2-га курса М.В. Голаса «Сучасныя метады псіхапрафілактыкі дэвіянтных паводзін падлеткаў» (навуковы кіраўнік – Т.Я. Яцэнка, загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт).

Дыплом другой ступені прысуджаны студэнтцы 4-га курса А.В. Міхеевай за навуковую працу «Асаблівасці пракрастынацыі ў перыяд маладосці (студэнцкі перыяд жыцця)» (навуковы кіраўнік – І.Л. Кішая, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі, магістр псіхалагічных навук, даследчык).

Дыплом трэцяй ступені атрымала студэнтка 4-га курса С.Г. Сцепачова за навуковую працу «Асаблівасці афектыўнаго кампанента эмпатыі навучэнцкай моладзі са шматдзетных сем'яў» (навуковы кіраўнік – Ж.В. Рзаева, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі).

Астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыплом лаўрэата: студэнткі 4-га курса Я.С. Вольніч, У.С. Вольніч, І.В. Паўленя, І.М. Пратасеня, Т.Н. Шаўко, студэнтка 3-га курса К.В. Шакаліда, студэнты 1-га курса К.В. Малей і Я.В. Церасані, а таксама студэнтка 2-га курса спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» Н.У. Самусевіч.

Віншуем з высокай адзнакай навуковых прац і жадаем новых навуковых дасягненняў!

12.04.2018