УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем з перамогай у Міжнародным конкурсе навуковых артыкулаў

Студэнтка 4-га курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» А. Падчашынская прыняла ўдзел у конкурсе студэнцкіх навуковых артыкулаў, які праходзіў 1 сакавіка 2018 года ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная педагогіка і псіхалогія: праблемы і перспектывы» на базе Інстытута педагагічнай адукацыі і сацыяльных тэхналогій Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя).

Па выніках конкурсу артыкул Анастасіі Падчашынскай «Прадстаўленні сучасных падлеткаў пра характарыстыкі мацярынскіх адносін» прызнаны лепшым у напрамку «Псіхалогія развіцця і ўзроставая псіхалогія».

Навуковы кіраўнік − Т.Я. Яцэнка, загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

06.04.2018