УНИВЕРСIТЭТ

Дзень адкрытых дзвярэй ва ўніверсітэце

Паважаныя абітурыенты!

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае вас на Дзень адкрытых дзвярэй, які адбудзецца 24 сакавіка 2018 года (субота) па адрасе: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62.

Пачатак мерапрыемства - у 10:00.

Сустрэча з рэктарам і дэканамі факультэтаў ў канцэртна-актавай зале - у 10:30.

Прыходзьце групамі, запрашайце бацькоў, сяброў і знаёмых!

Будзе выдатная магчымасць:

  • пазнаёміцца з жыццём і інфраструктурай універсітэта;
  • пагутарыць з дэканам і студэнтамі абранага вамі факультэта;
  • атрымаць інфармацыю аб спецыяльнасцях універсітэта і ўмовах паступлення ў 2018 годзе;
  • прыняць удзел у інтэрактыўных пляцоўках, адкрытых занятках і майстар-класах па самых розных напрамках;
  • задаць усе пытанні, якія вас цікавяць, выкладчыкам і студэнтам універсітэта.

Усім будзе цікава, ніхто не застанецца без кансультацыі і добрага настрою.

Чакаем усіх на нашым свяце!

Праграма мерапрыемства

15.03.2018