УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсу «Лепшы студэнцкі праект БарДУ»

На пасяджэнні Навукова-тэхнічнага савета ўніверсітэта 27.12.2017 падведзены вынікі конкурсу навукова-даследчых праектаў «Лепшы студэнцкі праект БарДУ».

Пераможцамі конкурсу сталі:

  1. па напрамку «Эканамічныя навукі»:
    • Т.А. Сакавец, О.Я. Бартэль, студэнты 3 курса факультэта эканомікі і права. Тэма праекта: «Стварэнне бізнес-інкубатара аўтсорсінгу бухгалтарскіх паслуг на базе ўніверсітэта». Навуковы кіраўнік — А.М. Кораб, загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі, кандыдат эканамічных навук;
  2. па напрамку «Тэхнічныя навукі (інфарматыка, вылічальная тэхніка і кіраванне)»:
    • А.А. Говар, студэнт 4 курса інжынернага факультэта.  Тэма праекта: «Канцэпцыя “Разумны дом” з галасавым інтэрфэйсам і модульнай падтрымкай прылад кіравання на базе платформы Arduino».  Навуковы кіраўнік — А.І. Нарановіч, дэкан інжынернага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт;
    • В.В. Краўчэня, студэнт 4 курса інжынернага факультэта.  Тэма праекта: «Віртуальная экскурсія “VR BarSU”». Навуковы кіраўнік — Я.Г. Шаповіч, выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

03.01.2018