УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта наведалі ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў»

Для студэнтаў групы ТЗ-41 пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці Фядосова М.М. была арганізавана экскурсія на ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў» з мэтай азнаямлення з абсталяваннем і тэхналагічным працэсам, што прымяняюцца на вытворчасці.

Былі прадэманстраваны станкі з ЛПУ (апрацоўваючыя цэнтры, фрэзерныя, такарныя, свідравальныя, каардынатна-расточныя) і рэжучы інструмент, які прымяняецца на іх, а таксама станкі ўніверсальнай групы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена аўтаматызацыі і механізацыі тэхпрацэсаў па апрацоўцы дэталяў, якія пастаўляюцца для зборкі трактароў «Беларус» на ААТ «МТЗ» г. Мінск.

04.05.2018