УНИВЕРСIТЭТ

Дні беларускай адукацыі ў Азербайджане

У перыяд з 5 па 7 сакавіка 2018 года ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прыняў удзел у Днях беларускай адукацыі ў Азербайджане, г. Баку.

Візіт прадстаўнікоў беларускіх універсітэтаў у Азербайджан арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Азербайджанскай Рэспублікі, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджане і кампаніі «Румирес Трэвел» (г. Баку). 

У ходзе правядзення дадзенага мерапрыемства дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прадставіла ў Бакінскім бізнес-цэнтры выставу-прэзентацыю беларускіх устаноў адукацыі і іх адукацыйных паслуг, наведала Міністэрства адукацыі Азербайджанскай Рэспублікі, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджане, а таксама ўстановы вышэйшай і сярэдняй адукацыі г. Баку, дзе прадстаўнікі УВА Беларусі выступілі з прэзентацыямі і відэаролікамі аб адукацыйных магчымасцях беларускіх універсітэтаў для азербайджанскіх грамадзян.

14.03.2018