УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта паспяхова выступілі на Рэспубліканскай алімпіядзе прафесійнага майстэрства па інжынерным праектаванни CAD па стандартах WorldSkills

На базе  машынабудаўнічага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў г. Мінску 27-28 лютага 2018 года адбылася Рэспубліканская алімпіяда прафесійнага майстэрства па інжынерным праектаванні CAD па стандартах WorldSkills сярод рабочых (службовых), спецыялістаў і навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю. Пад кіраўніцтвам выкладчыка інжынернага факультэта А.І. Наліўка прынялі ўдзел студэнты другога курса А. Варонік (група ТО-21) і М. Карчоменка (група ТМ-21).

Па выніках алімпіяды хлопцы атрымалі Пасведчанне ўдзельніка Рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства па інжынерным дызайне CAD, а М. Карчоменка выйшаў у фінал і атрымаў сертыфікат другой ступені за перамогу па кампетэнцыі «Інжынерны дызайн CAD» і права на выкарыстанне ліцэнзіі КОМПАС-3D Home v17.

Таксама М. Карчоменка прадставіць наш універсітэт на фінальным этапе WorldSkills-Belarus-2018, у якім прымуць удзел 10 чалавек, з якіх трое пераможцаў прадставяць Беларусь на сусветным чэмпіянаце WorldSkills-2019 ў Казані.

03.03.2018