УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўніверсітэце 27 лютага стартавала інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Скажы наркотыкам не!»

У ходзе круглага стала «Ў палоне ілюзій» удзельнікі разгледзелі пытанні крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за выраб, захоўванне, збыт і спажыванне псіхатропных рэчываў. Урач псіхіятр-нарколаг Г.Г.Лішко распавёў аб фарміраванні залежнасці ад псіхатропных рэчываў і наступствах іх ужывання для здароўя. 

Лейтматыў сустрэчы - кожны чалавек павінен зрабіць правільны выбар і падумаць пра сваю будучыню ўжо сёння!

01.03.2018