УНИВЕРСIТЭТ

У рамках прафарыентацыйнай работы з абітурыентамі інжынерным факультэтам арганізавана аглядная экскурсія па ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Сустрэча адбылася 8 лютага 2018 года. Дадзенае мерапрыемства арганізавалі выкладчыкі кафедры тэхналогіі машынабудавання для навучэнцаў Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці.

У ходзе экскурсіі навучэнцы азнаёміліся са спартыўным комплексам, бібліятэкай, а таксама спецыялізаванымі лабараторыямі: высокаэнергетычных метадаў умацавання, нармавання дакладнасці і рэжучага інструмента, спецыялізаваным кабінетам энергазберажэння. Пасля экскурсіі для абітурыентаў быў арганізаваны паказ відэароліка аб БарДУ.

Выкладчыкі інжынернага факультэта адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў.

Экскурсія пакінула ў навучэнцаў установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі толькі станоўчыя ўражанні.

12.02.2018