УНИВЕРСIТЭТ

5 снежня 2017 года на інжынерным факультэце адбылося размеркаванне выпускнікоў спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці»

5 снежня 2017 года на інжынерным факультэце адбылося размеркаванне выпускнікоў спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці». Спецыялісты дадзенай спецыяльнасці запатрабаваныя на рынку працы, пра што сведчаць запыты, атрыманыя ад сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.

Кожны выпускнік меў права выбраць прадпрыемства, дзе хацеў бы пачаць свой працоўны шлях. Заявак было ўдвая больш, чым выпускнікоў.

Усе студэнты атрымалі першае працоўнае месца. Маладыя спецыялісты пачнуць працоўную дзейнасць ўжо з 1-га сакавіка 2018 года ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах Бярозаўскага, Лунінецкага, Івацэвіцкага, Воранаўскага, Кобрынскага, Капыльскага, Брэсцкага і іншых раёнаў.

З пачаткам працоўнай дзейнасці наступіць шчаслівы, актыўны і цікавы этап жыцця. Хай на гэтым этапе з выпускнікамі інжынернага факультэта заўсёды будуць надзейныя, верныя, добрыя настаўнікі. Поспехаў, удачы, кар'ернага росту.

08.12.2017