УНИВЕРСIТЭТ

III месца на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па рагейне

5-6 лістапада ў г. Брэсце прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па рагейне і 8-ы Брэсцкі начны рагейн памяці Міхаіла Карпеша. Зборная каманда ўніверсітэта па спартыўным арыентаванні заняла III месца ў складзе: Чаркасаў Мікалай (гр.ТМ-41), Астапенка Кірыл (гр. ЭТ-31), Яфрэмава Таццяна (гр. ЭТ-42), Лайша Маргарыта (гр. ПХ-31), Пракапчук Крысціна (гр. ФК-11), Мартынаў Павел (гр. ГЭ-21).

Рагейн прысвечаны памяці Міхаіла Карпеша, энтузіяста арыентавання, які 13 гадоў таму правёў першыя такія начныя спаборніцтвы «Палеская сава».

Падрыхтаваў каманду інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба Вадзім Юр'евіч Бедараў. 

16.11.2017