УНИВЕРСIТЭТ

Удзел у выставе беларускіх адукацыйных паслуг «Кірмаш ведаў» у Туркменістане

У перыяд з 26 па 28 красавіка 2017 г. універсітэт прыняў удзел у выставе беларускіх адукацыйных паслуг «Кірмаш ведаў» у г. Ашхабад (Туркменістан).

У ходзе прафарыентацыйнага візіту ў Туркменістан начальнік аддзела міжнароднай і інавацыйнай дзейнасці БарДУ І.Э. Гусейнава ў складзе дэлегацыі наведала агульнаадукацыйную сумесную туркмена-расійскую сярэднюю школу імя А.С. Пушкіна і 140-ю сярэднюю школу г. Ашхабада.

Праведзена рэкламная кампанія аб адукацыйных магчымасцях універсітэта для грамадзян Туркменістана.

Адбыліся дзелавыя сустрэчы і перамовы ў Міністэрстве адукацыі Туркменістана і Дзяржаўным камітэце па турызме Туркменістана, а таксама візіты ў Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Туркменістана, Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Туркменістана.

«Кірмаш ведаў» наведалі прадстаўнікі адміністрацыі Туркменскага дзяржаўнага інстытута транспарту і сувязі, Туркменскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта імя С.А. Ніязава, Туркменскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Махтумкулі, Міжнароднага ўніверсітэта нафты і газу, Туркменскага дзяржаўнага інстытута эканомікі і кіравання, Туркменскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. Сэйдзі, Туркменскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага інстытута, Дзяржаўнага энергетычнага інстытута Туркменістана, Нацыянальнага інстытута спорту і турызму Туркменістана і Туркменскага нацыянальнага інстытута сусветных моў імя Д. Азадзі.

Выставу адукацыйных паслуг устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізаваную на базе Туркменскага дзяржаўнага інстытута транспарту і сувязі (г. Ашхабад), наведалі навучэнцы 9-11 класаў туркменскіх сярэдніх школ, бацькі туркменскіх студэнтаў, што вучацца ў Беларусі, а таксама выпускнікі беларускіх універсітэтаў з ліку грамадзян Туркменістана.

02.05.2017