УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбылася алімпіяда па дысцыпліне «Тэарэтычная механіка»

22 лютага 2018 г. кафедрай абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці арганізавана алімпіяда па дысцыпліне «Тэарэтычная механіка». Заданні ахоплівалі тры раздзелы дысцыпліны: статыка, кінематыка і дынаміка.

Пераможцам стаў студэнт групы ТМ-21 Карчэменка Мікіта. Другое месца заняў студэнт групы ТМ-21 Казлоўскі Уладзіслаў, а трэцяе - студэнт групы ТА-21 Варонік Аляксандр.

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў і высокіх навуковых вынікаў!

27.02.2018