УНИВЕРСIТЭТ

На сайце БарДУ адкрыўся доступ да віртуальнай экскурсіі

Віртуальная экскурсія дазволіць вам азнаёміцца з навучальнымі аўдыторыямі, навукова-даследчымі лабараторыямі, спецыялізаванымі кабінетамі, творчымі студыямі, спартовым комплексам, сталовымі, інтэрнатамі і многае іншае.

Аўтарамі працы выступілі выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін Я.Г. Шаповіч, студэнтка групы ІСТ-41 В.В. Краўчэня і фатограф Ю.С. Галабурда.

Азнаёміцца з віртуальнай экскурсіяй можна ў раздзеле «Інфармацыя – Віртуальны ўніверсітэт» ці па спасылцы http://virtual.barsu.by/.

Перад пачаткам экскурсіі настойліва рэкамендаваны азнаёміцца з даведкай.

12.06.2018