УНИВЕРСIТЭТ

Творчая сустрэча з рэжысёрам Юрыем Цімафеевым

У 2018 годзе кінастудыя«Беларусьфільм» адзначае сваё 90-годдзе. Бібліятэка ўніверсітэта як важны складнік духоўнага развіцця будучага спецыяліста не магла пакінуць гэту падзею незаўважанай. БарДУ мае даўнія творчыя сувязі са студыяй дакументальнага кіно «Летапіс», таму Юрый Цімафееў прыняў запрашэнне бібліятэкі і прыехаў на творчую сустрэчу са студэнтамі. Юрый Цімафееў – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, працаваў на тэлебачанні. З 2008 года – рэжысёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Юрый Цімафееў здымае кіно на складаныя сацыяльныя праблемы. На сустрэчы быў прадстаўлены яго новы фільм «Агмень». Дакументальны фільм атрымаў Дыплом Нацыянальнага конкурсу на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» у 2017 годзе і Дыплом за лепшы этнаграфічны фільм на форуме «Міжнародная кінаасамблея на Дняпры – 2018».

На сустрэчы прысутнічалі студэнты інжынернага факультэта і факультэта педагогікі і псіхалогіі. У чытальнай зале новых паступленняў была арганізавана кніжная выстава аб кіно. На ёй былі прадстаўлены кнігі аб гісторыі беларускага кіно, пра знакамітых беларускіх акцёраў , а таксама кнігі, па якіх пастаўлены фільмы.

24.04.2018