УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных «HeinOnline»

У рамках работы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да пяці калекцый базы дадзеных «HeinOnline» кампаніі «William S. Hein & Co.», аднаго з найбуйнейшых выдавецтваў перыядычных выданняў па юрыдычнай тэматыцы.

У калекцыі «HeinOnline Legal Classics» прадстаўлена больш за 10 тысяч работ выдатных вучоных, практыкаў і даследчыкаў у гісторыі права. У калекцыю ўвайшлі не толькі класічныя працы, але і рэдкія работы, арыгіналы якіх можна знайсці толькі ў некалькіх бібліятэках свету. Некаторыя выданні адносяцца да XVI стагоддзя.

Калекцыя «HeinOnline Federal Register Library» - электронная версія юрыдычнай газеты «The Federal Register», урадавага выдання, якое публікуе тэксты указаў і заяў прэзідэнта ЗША, а таксама ўрадавыя пастановы і паведамленні.

Калекцыя «HeinOnline Сode of Federal Regulations» уяўляе сабой звод нарматыўных дакументаў у сферы банкаўскай справы, камерцыйнай дзейнасці, аховы здароўя, фармакалогіі, харчовай прамысловасці, транспарту, бяспекі і абароны.

У калекцыю «HeinOnline US Congressional Documents» ўвайшло больш за 60 тысяч матэрыялаў пасяджэнняў Кангрэсу ЗША, справаздачы і дакументы Палаты прадстаўнікоў, Сената, выданні даследчай службы, Бюджэтнага кіравання.

У калекцыі «HeinOnline World Constitution Illustrated» прадстаўлены поўныя тэксты дзеючых канстытуцый на мове арыгіналу і ў перакладзе на англійскую мову, а таксама дакументы па гісторыі палітычнага развіцця краін, уключаючы перыядычныя выданні, кнігі і іншыя работы, спасылкі на навуковыя артыкулы і электронныя рэсурсы.

Мова дакументаў - англійская.

Доступ прадастаўляецца з 2 красавіка 2018 г. па 2 мая 2018 г.

 Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

27.03.2018