УНИВЕРСIТЭТ

21 сакавіка – Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Даўна

Рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі арганізаваў інфармаванне пра асаблівасці людзей з сіндромам Даўна, пра неабходнасць іх сацыялізацыі. Студэнты інжынернага факультэта груп ТМ-31, ТА-31 сустрэліся з членамі грамадскай арганізацыі «Ты не адзін». А студэнты групы АПЗ-31 факультэта педагогікі і псіхалогіі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Г.Э. Рудневай правялі майстар-клас «Гуканне вясны».

27.03.2018