УНИВЕРСIТЭТ

Ўзнагароджваем пераможцу!

Лепшым чытачом у лютым у конкурсе «Чытач года» стаў  добры сябар нашай бібліятэкі студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі групы ПП-21 Дзмітрый Корпік! Віншуем Дзмітрыя!

Дзмітрый атрымаў сертыфікат пераможцы і добрую кнігу ў падарунак. Усё ў нашым жыцці не выпадкова: людзі, падзеі, кнігі .... Кнігі, якія адкрываюць вочы на нейкія важныя рэчы, прымушаюць задумацца ці быць на крок наперадзе іншых людзей. Менавіта такую кнігу мы стараемся выбраць  для  ўзнагароды нашых пераможцаў.

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся конкурсам «Чытач года»!

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

14.03.2018