УНИВЕРСIТЭТ

Вызначаны першы пераможца конкурсу «Чытач года» ў намінацыі «Чытач месяца» ў новым навучальным годзе!

Лепшым чытачом кастрычніка стала студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў, гр. БЗМ -11, - Гамеза Яна Вадзімаўна! Віншуем Яну!

Прыемна адзначыць актыўны ўдзел першакурснікаў у конкурсе «Чытач года». Аб сваім удзеле ў конкурсе заявілі 34 студэнты, з іх 22 першакурснікі. Яны  часта прыходзяць у бібліятэку папрацаваць з вучэбнай літаратурай, пачытаць газеты і часопісы, мастацкую кнігу, «зайсці» ў Інтэрнэт. Асабліва хочацца адзначыць актыўнасць групы БЗМ-11 факультэта славянскіх і германскіх моў. Адзінаццаць чалавек гэтай групы прымаюць удзел у конкурсе, усе канкурсанты ідуць з добрымі вынікамі ў ім. Студэнты гэтай групы, усе без выключэння, вельмі таленавітыя: чытаюць вершы, спяваюць, валодаюць  музычнымі інструментамі, прымаюць актыўны ўдзел у конкурсе, таму групу можна параўнаць са скарбонкай  з дыяментамі. З удзелам студэнтаў  гр. БЗМ-11 праходзілі пасвячэнне першакурснікаў у чытачы «Бібліятэка БарДУ - каханне з першага курса» і літаратурна-музычная кампазіцыя «Песняры беларускай зямлі", арганізаваныя бібліятэкай. Дарэчы, у гэтай таленавітай групе вучыцца і наша лепшая чытачка Яна Гамеза. Яна атрымала сертыфікат «Чытач месяца» і карысныя кнігі - памочнікі па правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў і выпускных вечароў. Сярод аднакурснікаў Яна была шчодра адорана апладысментамі і віншаваннямі.

 Добрыя пазіцыі ў конкурсе займаюць і студэнты першага курса факультэта эканомікі і права. Так трымаць!

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся конкурсам «Чытач года»!

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут

08.11.2017