УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка прадставіла літаратурна-музычную кампазіцыю «Песняры беларускай зямлі», прымеркаваную да 135-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа.

Пад кіраўніцтвам вядучага бібліятэкара Г. І. Семенічэнка студэнты групы БЗМ-11 падрыхтавалі і прадставілі гледачам мастацкую кампазіцыю пра жыццё і творчасць аднаго са слаўных юбіляраў - Якуба Коласа. Прадстаўленне атрымалася маляўнічым і насычаным дзякуючы ўдзелу народнага ансамбля «Музычны гасцінец», выступленням вучняў гімназіі № 1 і навучэнцаў музычнага каледжа.
Сумесная праца бібліятэкі, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта заўсёды прыносіць плённы вынік. Далучэнне студэнтаў да ўдзелу ў літаратурна-музычных мерапрыемствах, якія арганізуюцца бібліятэкай, не толькі раскрывае новыя таленты, падахвочвае да чытання, але і закладвае ў будучых педагогаў арыентацыю на культурныя каштоўнасці.

04.11.2017