УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права ў рамках III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва адбылася сустрэча студэнтаў факультэта з прадстаўніком Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва

На факультэце эканомікі і права 26 лютага 2018 года ў рамках III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва, які праводзіцца з 22 лютага па 3 сакавіка 2018 года, адбылася сустрэча студэнтаў факультэта з прадстаўніком Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

З мэтай азнаямлення моладзі з асновамі прадпрымальніцкай дзейнасці на факультэце эканомікі і права была арганізавана сустрэча студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў з дырэктарам Цэнтра па падтрымцы прадпрымальніцтва ў горадзе Баранавічы І.К. Казлоўскай.

Падчас дыялогу са студэнтамі адбылася гутарка, накіраваная на азнаямленне моладзі з навыкамі адкрыцця ўласнай справы, якая дапамагае думаць як прадпрымальнік і разумна ацэньваць эканамічныя падзеі, што адбываюцца ў паўсядзённым жыцці.

27.02.2018