УНИВЕРСIТЭТ

Напярэдадні святкавання Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь арганізавана сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі ваеннай юстыцыі

На факультэце эканомікі і права 20 лютага 2018 года напярэдадні святкавання Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь кафедрай грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін была арганізавана сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі ваеннай юстыцыі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны:

  • Я.І. Чарнабай, намеснік начальніка аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, маёр;
  • А.А. Порац, начальнік юрыдычнай службы 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы, маёр юстыцыі;
  • І.І. Лазараў, юрысконсульт вайсковай часці 55435, падпалкоўнік запасу;
  • А.А. Марусеў, старшы афіцэр галоўнага цэнтра забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій узброеных сіл, капітан юстыцыі;
  • У.У. Антонік, вядучы юрысконсульт юрыдычнага аддзела ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

Госці сустрэчы ў сваіх выступленнях адзначылі, што бягучы год знамянальны не толькі 100-годдзем Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. 24 красавіка 2018 года спаўняецца 50 гадоў юрыдычнай службе ўзброеных сіл. Менавіта ў тыя гады юрыстконсульцкая дзейнасць была вызначана як самастойная служба, закліканая ўмацоўваць законнасць у дзейнасці органаў ваеннага кіравання, ажыццяўляць юрыдычнае забеспячэнне дагаворнай, прэтэнзійнай і іскавай працы.

Былі асветлены асаблівасці юрыдычнай працы ва ўзброеных сілах, асаблівасці прававога забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ва ўзброеных сілах, роля Беларускага ваенна-прамысловага комплексу ў забеспячэнні бяспекі дзяржавы.

У завяршэнні сустрэчы дэкан факультэта эканомікі і права В.М. Людвікевіч ўручыла падзякі прадстаўнікам ваеннай юстыцыі за ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы будучых пісьменных і кампетэнтных спецыялістаў у сценах факультэта.

23.02.2018