УНИВЕРСIТЭТ

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт далучыўся да праекта «Баранавічы — здаровы горад»

20 лютага ў межах тыдня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, на базе ўніверсітэта прайшоў шэраг мерапрыемстваў. У ходзе работы інтэрактыўных пляцовак студэнты мелі магчымасць памераць артэрыяльны ціск, рост, вагу, вызначыць індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю ўрача-валеолага, эпідэміёлага. 

Валанцёрамі атрада БарДУ «Крылы надзеі» распаўсюджваліся інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях здаровага ладу жыцця і папулярызацыі фізічнай актыўнасці. 

Круглы стол «Хваробы паводзін: міфы і рэальнасць» закрануў пытанні бяспечных паводзін, рэпрадуктыўнага здароўя і маральных аспектаў узаемаадносін. 

Завяршыўся гэты насычаны дзень турнірам па валейболе паміж камандамі БарДУ і ГУ «Занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі г.Баранавічы». Сваім актыўным удзелам студэнты і супрацоўнікі яшчэ раз звярнулі ўвагу, што здаровы лад жыцця — гэта модна!

22.02.2018