УНИВЕРСIТЭТ

Смірноў Максім стаў лепшым чытачом студзеня ў конкурсе «Чытач года»!

У гэты раз ўзнагарода знайшла свайго героя на факультэце эканомікі і права. Ва ўрачыстай абстаноўцы, сярод аднакурснікаў Максіма – будучых юрыстаў – старшыня журы конкурсу бібліятэкар Шчэрба Таццяна Вадзімаўна павіншавала пераможцу. Яна ўручыла  Смірнову Максіму сертыфікат пераможцы і кнігу, якая дапаможа яму сфармаваць імідж паспяховага юрыста. Апладысменты аднакурснікаў таксама былі прыемным бонусам для Максіма.

Максім падзяліўся сваім бачаннем вучобы ва ўніверсітэце. Для студэнта час, праведзены ва ўніверсітэце, унікальны. Калі разумна скарыстацца гэтым часам і не страціць яго незваротна, можна развіцца ўсебакова. На пытанне, што дае яму ўдзел у конкурсе, ён без роздуму адказаў, што не можа ўявіць сабе адукаванага чалавека без чытання кніг. Для яго заўсёды мае цікавасць спаборніцкі момант, гэта таксама добрая матывацыя да чытання.

У нашага пераможцы насычанае студэнцкае жыццё: Максім паспяхова здаў сваю першую сесію, знаходзіць час для заняткаў у тэатральнай студыі «Сафіт» і шмат чытае.

Хочацца адзначыць актыўных удзельнікаў конкурсу «Чытач года», якія былі ў кроку ад перамогі: студэнта факультэта педагогікі і псіхалогіі , пераможцы конкурсу «Чытач года-2017» Корпіка Дзмітрыя,  студэнтак факультэта славянскіх і германскіх моў Кавальчук Яну і Калюта Яўгенію.

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся конкурсам «Чытач года»!

Нагадваем, што удзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

16.02.2018