УНИВЕРСIТЭТ

Выстава экалагічнай тэматыкі «Твой след на нашай Зямлі» ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў з Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD)

З 2 лютага 2018 г. у чытальнай зале для навуковай працы (223/3) у рамках міжнароднага супрацоўніцтва кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў з Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) адкрыта выстава экалагічнай тэматыкі «Твой след на нашай Зямлі». Выстава праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, Германскай службы акадэмічных абменаў (у асобе лектара службы, старшага выкладчыка кафедры нямецкай мовы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Ларса Шміта), а таксама цэнтра нямецкай мовы, эканомікі і культуры.

Наведаўшы выставу, можна азнаёміцца з асноўнымі экалагічнымі праблемамі нашай планеты і вызначыць магчымыя шляхі іх рашэння. Выстава накіравана на павышэнне ўзроўню экалагічнай свядомасці насельніцтва, падахвочванне ўсіх да аховы і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў навакольнага асяроддзя.

Выстава ўключае ў сябе 21 шырокафарматны тэматычны банэр на дзвюх мовах – рускай і нямецкай, а таксама іншыя экспанаты. Асаблівасцю выставы з'яўляецца яе інтэрактыўнасць: прадстаўляючы сабой кругавую экспазіцыю (інфармацыйныя звесткі размешчаны ў лагічнай паслядоўнасці), выстава прапануе выкананне разнастайных заданняў, накіраваных на вызначэнне кожным наведвальнікам уласнага экалагічнага следу.

Запрашаем усіх жадаючых!

14.02.2018